Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Адкрыты набор Young European Ambassadors (YEA) 2026

    Ініцыятыва Young European Ambassadors аб’ядноўвае актыўную моладзь Еўропы і краін Усходняга партнёрства вакол агульнай мэты — прасоўваць дыялог, інклюзію і еўрапейскае супрацоўніцтва. Удзельні:цы становяцца часткай міжнароднай сеткі аднадумцаў, якія фарміруюць будучыню сваіх супольнасцяў.

    Для каго: маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў, якія хочуць уплываць на развіццё супрацоўніцтва.

    Што чакае амбасадар:ак:

    • удзел у лакальных і міжнародных мерапрыемствах;
    • арганізацыя і лідарства ў інфармацыйных кампаніях;
    • развіццё прафесійных і камунікатыўных навыкаў;
    • удзел у YEA Academy — серыі анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў для падрыхтоўкі новых удзельні:ц.

    Этапы адбору: прыём заявак завяршаецца 12 кастрычніка 2026 года, сумоўі з адабранымі кандыдат:камі пройдуць з 12 кастрычніка па 6 лістапада, а мандат новых амбасадар:ак пачнецца адразу пасля 6 лістапада.

    Дзе: анлайн, а таксама лакальныя і міжнародныя выезды
    Дэдлайн рэгістрацыі: 12 кастрычніка 2026

    Падаць заяўку на ўдзел у праграме і спампаваць інфармацыйныя матэрыялы!