Вебінар пра энергетычныя кааператывы
Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэнергіі ў разы ніжэй за суседзяў, прыватных энергетычных сетак ствараць нельга, а тэрмін вяртання інвестыцый у АКЭ можа складаць больш за 15 гадоў. На вебінары вы паспрабуеце дастасаваць мадэль энергетычнага кааператыва да беларускай рэчаіснасці з усімі яе абмежаваннямі і магчымасцямі.
Пра што будзе размова на вебінары:
1. Беларускі кантэкст. Энергетычная залежнасць, субсідаваныя тарыфы і чаму гэта адначасова і бар’ер, і ілюзія бяспекі.
2. Тэхналогіі для супольнага выкарыстання. Ад агульнай шчападрабілкі для ацяплення катламі да сонечнага поля з агульнымі акумулятарамі — якія рашэнні рэальныя ўжо сёння.
3. Закон: што ёсць і чаго няма. Што зараз у беларускім заканадаўстве наконт ЭК — і ці магчыма, каб гэтая назва ўзнікла ў законе?
4. ТСЖ як патэнцыйны ЭК. Ці можна ператварыць існуючыя арганізацыі ў фактычны ЭК, дадаўшы напрыклад супольную фотавальтаіку на даху — без новай юрыдычнай формы?
5. Ці кааператыўныя мы ўжо? Правакацыйнае пытанне: калі прыкласці 7 кааператыўных прынцыпаў да беларускіх ТСЖ, суполак узаемадапамогі і сацыяльных ініцыятыў — магчыма, некаторыя ўжо кааператыўныя па духу?
6. Кааператыўны рух у Беларусі сёння. Вытворчыя кааператывы — як пажываюць, ці з’яўляюцца новыя? Найбольш вядомыя прыклады.
7. Рэалістычныя сцэнары. З чаго пачаць ствараць сваю энергетычную супольнасць — нягледзячы ні на што.
Калі: 28 мая, 19:30 па Мінску.
Спасылка на сустрэчу.
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth 12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно 12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом 12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе 12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі 12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.








































































































































































