Серыя вебінараў пра тое, як клімат уплывае на ўсё
Green Policy School запрашае на серыю з трох адкрытых вебінараў усіх, хто хоча лепш разумець, як глабальныя кліматычныя працэсы ўплываюць на эканоміку, развіццё гарадоў, энергетыку, бізнес і паўсядзённае жыццё. Якія магчымасці і выклікі для Беларусі ствараюць глабальныя кліматычныя працэсы і Еўрапейскі зялёны курс? І чаму кліматычны парадак дня сёння датычыцца не толькі экалогіі, але і бізнесу, кіравання, энергетыкі, транспарту і рэгіянальнага развіцця?
Праграма міні-курса складзена так, каб сфармаваць удзельнікаў цэласнае разуменне кліматычнай палітыкі як аднаго з найважнейшых фактараў сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Тэма 1. Асновы кліматычнай палітыкі і глабальныя трэнды. Разабрацца ў механізмах міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы клімату, даведацца пра сучасныя абавязацельствы і стратэгіі Беларусі, а таксама абмеркаваць уплыў глабальных працэсаў на нацыянальнае і мясцовае развіццё.
Тэма 2. Еўрапейскі зялёны курс (European Green Deal). Эксперты разгледзяць гэтую маштабную стратэгію трансфармацыі эканомікі і грамадства ЕС, якая ўжо ўплывае далёка за межамі Еўрасаюза. Мы абмяркуем магчымыя наступствы гэтай палітыкі для Беларусі і тое, як адаптавацца да новых умоў.
Тэма 3. Роля гарадоў і рэгіёнаў у кліматычных рашэннях. Беларусь застаецца адной з найбольш урбанізаваных краін рэгіёна, таму менавіта гарады здольныя стаць ключавымі пляцоўкамі для ўкаранення кліматычных ініцыятыў, развіцця інавацый і супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю.
Удзел бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая!
Калі ласка, запоўніце кароткую форму, каб атрымаць спасылкі на трансляцыі.
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.