Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Першы восеньскі Open Шкаф у OK16

    19–20 верасня ў прасторы OK16 пройдзе першы восеньскі «Open Шкаф» — найбуйнейшы і самы вядомы рэгулярны гарадскі кірмаш і фестываль лакальнай культуры і свядомага спажывання ў Мінску. Па фармаце гэта сумесь дызайнерскай ярмаркі, вінтажнага базару, класічнага гаражнага распродажу і культурнага гарадскога ўікенда з музыкай, зонай харчавання і лекцыйнай праграмай.

    Што чакае наведвальні:ц:

    • восеньскія калекцыі ад лакальных дызайнер:ак;
    • вінтаж і гаражны распродаж — рэчы з другіх рук у добрым стане;
    • абмен рэчамі паміж удзельні:цамі без грошай;
    • вінілавыя пласцінкі;
    • фотакуткі для ўдалых кадраў;
    • спецыяльная зона для хвосцікаў — можна прыходзіць з жывёламі;
    • майстэрні для ўсіх узростаў;
    • падарункі і зніжкі ад партнёраў кірмашу.

    Арганізатары «Open Шкафа» кажуць пра сваё мерапрыемства проста: «Чакаем усіх, любім кожнага і кожную!»

    Дзе: OK16, вул. Кастрычніцкая, 16/25
    Калі: 19–20 верасня, 12:00–21:00
    Уваход: свабодны

    Далучайцеся да ўікенда і сачыце за абнаўленнямі!