Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Трэнінгавы курс Off Script: Through an Egyptian Lens у Каіры

    Маладзёжная арганізацыя IRIS Egypt вядзе набор на 5-дзённы трэнінг пра візуальны сторытэлінг, фатаграфію і стварэнне эфектыўных лічбавых кампаній. Удзельні:цы навучацца ператвараць сацыяльныя ініцыятывы ва ўцягваючыя лічбавыя гісторыі і з нуля распрацуюць поўнавартасную кампанію для сацсетак.

    Для каго:

    • маладзёжныя работні:цы, стваральні:цы кантэнту і маладыя актывіст:кі, якія хочуць прапампаваць навыкі ў SMM і візуальных камунікацыях (усяго 12 месцаў);
    • мерапрыемства і пляцоўка цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю.

    Што ў праграме:

    • выкарыстанне лічбавых медыя, фатаграфіі і сацсетак у маладзёжнай працы;
    • планаванне і дызайн уцягваючага кантэнту з дапамогай даступных інструментаў;
    • міжкультурны абмен і практычная распрацоўка поўнавартаснай аўдыторна-арыентаванай лічбавай кампаніі.

    Увага: арганізатары не пакрываюць выдаткі на білеты, пражыванне і харчаванне — удзельні:цы аплачваюць іх самастойна, але каманда можа дапамагчы з пошукам жылля, харчаваннем і арганізацыяй экскурсій па запыце.

    Дзе: Каір, Егіпет
    Калі: 20–24 лістапада 2026
    Дэдлайн падачы заявак: 5 лістапада 2026

    Зарэгістравацца на трэнінг, каб атрымаць карысныя навыкі для будучых праектаў!