Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Стыпендыяльная праграма NextGen@ICANN88 у Партугаліі

    Кіраванне інтэрнэтам і лічбавая палітыка — сферы, дзе голас маладых спецыяліст:ак павінен гучаць нароўні з тэхналагічнымі кампаніямі і ўрадамі. Праграма NextGen@ICANN дае магчымасць актыўнай моладзі далучыцца да глабальнай супольнасці, якая вызначае архітэктуру і будучыню інтэрнэту: удзельні:цы праходзяць інтэнсіўнае навучанне, працуюць з вопытнымі ментар:камі і далучаюцца да еўрапейскага форуму ICANN88 у Лісабоне.

    Для каго: студэнт:кі бакалаўрыята, магістратуры або аспірантуры ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія цікавяцца будучыняй інтэрнэту, лічбавымі тэхналогіямі і кіраваннем сецівам.

    Умовы і патрабаванні:

    • праграма пакрывае авіяпералёт эканом-класам, пражыванне ў гатэлі і стыпендыю на штодзённыя выдаткі;
    • выдаткі на візу і медыцынскую страхоўку ўдзельні:цы аплачваюць самастойна;
    • адабраныя кандыдат:кі прэзентуюць уласны кароткі праект (5–10 хвілін) падчас канферэнцыі — гэта можа быць даследаванне, дыпломная праца або дзейнасць, звязаная са сферай інтарэсаў ICANN;
    • для падачы заяўкі неабходна стварыць уліковы запіс ICANN Account.

    Дзе: Лісабон, Партугалія
    Калі: 13–18 сакавіка 2027
    Дэдлайн падачы заявак: 9 кастрычніка 2026 (да 23:59 UTC)

    Падаць заяўку на праграму і пачаць свой шлях у глабальнай лічбавай палітыцы!