Навуковыя стажыроўкі ISTA, Аўстрыя
Institute of Science and Technology Austria запрашае на пазіцыю навуковай стажор:кі студэнта:к і выпускні:ц бакалаўрыята або магістратуры ў прыродазнаўчых, камп’ютарных навуках, матэматыцы або блізкіх дысцыплінах. Тэрмін стажыроўкі — ад 2 месяцаў да года, кандыдатур адбіраюць кіраўні:цы навуковых груп ці навуковыя супрацоўні:цы, а прызначэнне залежыць ад наяўнасці фінансавання і зацвярджэння адміністрацыяй.
Крытэрыі ўдзелу:
- Студэнт:ка або нядаўні:я выпускні:ца бакалаўрыята/магістратуры ў прыродазнаўчых, камп’ютарных навуках, матэматыцы або блізкай дысцыпліне;
- даступнасць мінімум 2 месяцы для стажыроўкі ў ISTA;
- цікавасць да тэматыкі адной з навуковых груп інстытута і гатоўнасць падзяліцца ёй з кіраўні:цай групы і камандай;
- добрае валоданне англійскай.
Фінансаванне: ISTA не бярэ платы за ўдзел у праграмах на любым этапе. Стажоры:кі падпісваюць працоўны кантракт з ISTA і атрымліваюць мінімальную зарплату 1583 € gross/месяц. Стажыроўка немагчымая, калі вы ўжо працуеце або атрымліваеце фінансаванне з іншай крыніцы.
Дзе: ISTA, Аўстрыя
Калі: цягам года, тэрмін ад 2 месяцаў да года
Дэдлайн: не ўстаноўлены
Азнаёміцца з навуковымі групамі і падаць заяўку можна па спасылцы!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.