Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Навуковыя стажыроўкі ISTA, Аўстрыя

    Institute of Science and Technology Austria запрашае на пазіцыю навуковай стажор:кі студэнта:к і выпускні:ц бакалаўрыята або магістратуры ў прыродазнаўчых, камп’ютарных навуках, матэматыцы або блізкіх дысцыплінах. Тэрмін стажыроўкі — ад 2 месяцаў да года, кандыдатур адбіраюць кіраўні:цы навуковых груп ці навуковыя супрацоўні:цы, а прызначэнне залежыць ад наяўнасці фінансавання і зацвярджэння адміністрацыяй.

    Крытэрыі ўдзелу:

    • Студэнт:ка або нядаўні:я выпускні:ца бакалаўрыята/магістратуры ў прыродазнаўчых, камп’ютарных навуках, матэматыцы або блізкай дысцыпліне;
    • даступнасць мінімум 2 месяцы для стажыроўкі ў ISTA;
    • цікавасць да тэматыкі адной з навуковых груп інстытута і гатоўнасць падзяліцца ёй з кіраўні:цай групы і камандай;
    • добрае валоданне англійскай.

    Фінансаванне: ISTA не бярэ платы за ўдзел у праграмах на любым этапе. Стажоры:кі падпісваюць працоўны кантракт з ISTA і атрымліваюць мінімальную зарплату 1583 € gross/месяц. Стажыроўка немагчымая, калі вы ўжо працуеце або атрымліваеце фінансаванне з іншай крыніцы.

    Дзе: ISTA, Аўстрыя
    Калі: цягам года, тэрмін ад 2 месяцаў да года
    Дэдлайн: не ўстаноўлены 

    Азнаёміцца з навуковымі групамі і падаць заяўку можна па спасылцы!