Хто
мы ?
ВУЧ – гэта прастора, дзе беларуская моладзь не проста шукае, а вырывае сабе білет у жыццё мары. Мы дзелімся гісторыямі тых, хто з’ехаў без плана, а вярнуўся з мэтай, каб табе было прасцей выбраць, дзе вучыцца, знайсці стыпендыю ці стажыроўку і зразумець, куды рухацца далей.
ІНТЭРВ’Ю
З беларускамі і беларусамі пра тое, як яны паступалі, памыляліся, выгаралі і зноў знаходзілі свой шлях.
Гайды
Парады, падборкі і інструкцыі: канкрэтна, карысна, з досведам тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях.
мы
публікуем:
Карысныя падборкі
Інсайты, жывы досвед і тое, што не нагугліш
МАГЧЫМАСЦІ
Афлайн/анлайн курсы, стыпендыi, стажыроўкі, рэзідэнцыі.
Наш кантэнт для ўсіх, хто жадае не проста марыць, а рухацца і расці праз адукацыю. Наш кантэнт дапаможа табе упэўнена стартаваць або працягнуць і не згубіцца па дарозе.
Нашы
каштоўнасці:
Адукацыя. Яна як кампас у тумане: не пакажа ўвесь шлях, але дапаможа не згубіцца.
Мы ствараем прастору, дзе бяспечна расці, вучыцца, памыляцца і зноў спрабаваць без страху, што цябе не зразумеюць.
Ніякай сухой тэорыі. Толькі рэальны досвед і гісторыі, у якіх ты сябе пазнаеш.
Стаць часткай ВУЧ – значыць, быць у тусоўцы тых, хто рухае ўсё наперад.
Наша кам’юніці – гэта сэрца ВУЧ. Без іх нічога б не працавала, таму мы дзякуем падарункамі, мерчам і прыемнымі сюрпрызамі. Гэта наш спосаб сказаць “дзякуй” за падтрымку.










































