Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Конкурс Global Ideas Competition на паездку ў Швейцарыю

    Вядомы St. Gallen Symposium запускае конкурс ідэй для маладых лідар:ак. Аўтар:кі лепшых работ атрымаюць поўнасцю аплачаную паездку на 56-ы сімпозіум у Швейцарыі, каб абмеркаваць глабальныя выклікі з 600 эксперт:камі з бізнесу, палітыкі і навукі, а тры лепшыя ідэі падзеляць паміж сабой прызавы фонд у 20 000 швейцарскіх франкаў.

    Тэма года: «Што мы маглі б вырашыць, калі б змаглі дамовіцца?» Удзельні:цам трэба знайсці рэальную праблему, якая застаецца нявырашанай з-за адсутнасці кааперацыі, і прапанаваць навацарскі механізм партнёрства.

    Для каго:

    • студэнт:кі магістратуры, аспірантуры (PhD) або эквівалентных праграм любога ўніверсітэта свету;
    • год нараджэння — 1997 і маладзейшы.

    Што патрэбна для ўдзелу (на англійскай мове):

    • Solution Brief (да 1000 слоў строга па шаблоне) — апісанне праблемы, доказнай базы і вашага рашэння, ацэньваецца поўнасцю ананімна; дазваляецца выкарыстоўваць ШІ, але гэта абавязкова трэба задэклараваць;
    • Video Explainer — 3-хвілінны піч вашай ідэі.

    Удзел бясплатны. Пераможцам (катэгорыя Leaders of Tomorrow) поўнасцю пакрываюць усе выдаткі на паездку на форум.

    Дзе: Санкт-Гален, Швейцарыя
    Калі: 27–29 красавіка 2027
    Дэдлайн падачы заявак: 1 лютага 2027 (да 11:59 p.m. UTC-12)

    Запоўніць заяўку разам са спампоўкай шаблона, каб змяніць будучыню ўжо сёння!