Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia 2027 для дзеячаў культуры і мастацтва
Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы адкрыў прыём заявак на прэстыжную паўгадавую стыпендыю Gaude Polonia. Праграма пройдзе з 1 лютага па 31 ліпеня 2027 года ў Польшчы і дасць магчымасць рэалізаваць уласны творчы праект пад кураваннем вядучых польскіх эксперт:ак.
Для каго:
- аўтар:кі і дзеячы мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45);
- абавязкова вышэйшая адукацыя і прафесійныя дасягненні (партфоліо) у сваёй сферы.
Сферы:
- кіно, тэатр, музыка, танец;
- візуальнае мастацтва і фатаграфія;
- літаратура і мастацкі пераклад;
- захаванне культурнай спадчыны, рэстаўрацыя і музеязнаўства;
- гісторыя і крытыка ва ўсіх пералічаных напрамках.
Удзельні:цам выплачваецца стыпендыя 5000 злотых (брута) штомесяц на працягу паўгода.
Што патрэбна для заяўкі:
апісанне стыпендыяльнага праекта, партфоліо (або запісы/публікацыі), мінімум два рэкамендацыйныя лісты ад прызнаных эксперт:ак у вашай сферы і скан дыплома з прысяжным перакладам на польскую. Дакументы можна падаць анлайн (адправіўшы сканы на email) або паперовым лістом у Варшаву.
Дзе: Польшча
Калі: 1 лютага — 31 ліпеня 2027
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2026
Зрабіце першы крок да сваёй мары і падайце заяўку!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.