Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Гадавая арт-стыпендыя Columbia University ў Парыжы

    Штогод інстытут пры Columbia University збірае групу з 15 удзельні:ц — палова з іх выкладчы:цы і навукоўцы пасля абароны доктарскай ступені Columbia, другая палова мастакі і мастачкі, пісьменні:цы з усяго свету, — каб яны на працягу года разам працавалі і абменьваліся ідэямі ў Reid Hall у Парыжы.

    Для каго: творчая сфера — мастакі і мастачкі, пісьменні:цы (візуальнае і гукавое мастацтва, кіно, кампазіцыя, літаратура), не звязаныя з Columbia University. Важна: незалежна ад грамадзянства, заяўні:цы гэтай катэгорыі не павінны пастаянна пражываць у ЗША.

    Умовы стыпендыі:

    • $75 000 на поўны акадэмічны год у Reid Hall у Парыжы (з верасня 2027 па май 2028).
    • Асобны кабінет у інстытуце, адміністрацыйная і даследчая падтрымка, доступ да бібліятэк Columbia і даследчых установаў у Парыжы і Еўропе.
    • Выкладчы:цы Columbia павінны загадзя паведаміць кафедры або дэканату пра намер падавацца; толькі выкладчы:цы маюць права падавацца на аднасеместровую стыпендыю.
    • Групавыя заяўкі не прымаюцца.

    Неабходныя дакументы:

    • Асабістая інфармацыя (адрас, грамадзянства, адукацыя, месца працы)
    • Рэзюмэ
    • Апісанне праекта (1500 слоў)
    • Узор творчай/даследчай работы
    • Тры рэкамендацыйныя лісты

    Дзе: Парыж, Reid Hall (Columbia University)
    Калі: верасень 2027 — май 2028
    Дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2026

    Падаць заяўку можна па спасылцы!