Арт-рэзідэнцыя PACT Zollverein у Германіі на 2027 год
Праграма рэзідэнцый PACT Zollverein прапануе творчым спецыяліст:кам з усяго свету прастору для канцэнтраванай працы над уласнымі мастацкімі праектамі і пастаноўкамі. У цэнтры ўвагі — сам працэс стварэння і даследавання: фінальныя паказы ці выставы магчымыя, але не абавязковыя. Праграма падтрымліваецца Міністэрствам культуры і навукі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і разлічана на міждысцыплінарны абмен.
Для каго: мастакі, мастачкі і культурныя дзеяч:кі з усяго свету, якія працуюць у сферах выканальніцкага мастацтва, кіно і відэаарта, лічбавых тэхналогій, сацыяльна-арыентаванага мастацтва і міждысцыплінарных практык.
Заяўкі прымаюцца як ад індывідуальных удзельні:ц, так і ад каманд да 4 чалавек; анлайн-форма запаўняецца на англійскай мове.
Умовы:
- працягласць рэзідэнцыі — ад 3 да 6 тыдняў бесперапыннага знаходжання;
- штотыднёвая стыпендыя на штодзённыя выдаткі для ўсіх удзельні:ц праекта (да 4 чалавек);
- аплата транспартных выдаткаў у абодва бакі;
- бясплатнае пражыванне (у тым ліку сямейныя і безбар’ерныя варыянты) і працоўная студыя плошчай ад 69 да 173 кв. м;
- тэхнічнае абсталяванне і падтрымка каманды цэнтра.
Дзе: Германія (PACT Zollverein)
Калі: ад 3 да 6 тыдняў у перыяд са студзеня па ліпень 2027
Дэдлайн падачы заявак: 28 верасня 2026 (23:59 CET)
Запоўніць анлайн-заяўку і атрымаць прастору для рэалізацыі сваіх мастацкіх ідэй!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.