Анлайн-інтэнсіў па лідарстве FOLLOW ME ад топ-менеджараў Verv і Flo
Рынак сёння ацэньвае не толькі выканальніцкія якасці, а ўменне будаваць асяроддзе, у якім расце аўтаномная каманда. На пэўным этапе кар’еры ці развіцця бізнесу ключавым становіцца не ўменне рабіць задачы рукамі, а здольнасць аб’ядноўваць і весці за сабой людзей. Школа кампетэнцый адкрывае восеньскі сезон чатырохгадзінным інтэнсівам у Zoom пра кіраванне без фармалізму і ілюзій, пабудаваны вакол пошуку ўласнага стылю кіраўніцтва.
Для каго: падзея разлічана на middle-спецыяліст:ак, якія плануюць пераход на senior- і C-level пазіцыі, фаўндар:ак бізнесаў і стартапаў, а таксама тымлід:ак праектных, размеркаваных і валанцёрскіх камандаў, якія імкнуцца замяніць кантроль даверам і аўтаномнасцю.
У праграме:
- Любоў Пашкоўская, Co-founder Verv, раскажа пра пошук аўтэнтычнага стылю лідарства
- Віталь Кухарчык, Head of Product Operations у Flo, падзеліцца інструментарыем для росту аўтаномнай каманды.
Умовы: бясплатна, па папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежаваная.
Фармат: 4 гадзіны анлайн у Zoom
Калі: 19 верасня 2026, 11:00 (UTC+1)
Дэдлайн рэгістрацыі: да запаўнення месцаў
Зарэгістравацца на інтэнсіў і заняць месца ў групе!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.