Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    МІЖНАРОДНЫЯ КАЛЕДЖЫ UWC ДЛЯ СТАРШАКЛАСНІКАЎ І СТАРШАКЛАСНІЦ

      United World Colleges (UWC) — гэта сусветная сетка з 18 каледжаў, дзе моладзь з розных краін разам вучыцца і жыве. Галоўная мэта, зрабіць адукацыю сілай, якая аб’ядноўвае людзей дзеля міру і ўстойлівай будучыні. Навучанне праходзіць па міжнароднай праграме International Baccalaureate: студэнты паглыблена вывучаюць прадметы, ствараюць сацыяльныя праекты, займаюцца валанцёрствам і творчасцю. Гэта не проста школа ці звычайныя моўныя курсы, а паўнавартасная двухгадовая адукацыйная праграма, якая рыхтуе да паступлення ў найлепшыя ўніверсітэты свету.

      Даты: Падача заявак адкрыта; навучанне пачынаецца з 2027 навучальнага года.

      Для каго:

      • Для беларускіх школьніц і школьнікаў (звычайна 16–19 гадоў на момант пачатку вучобы).
      • Для тых, хто мае актыўную грамадскую пазіцыю, дэманструе лідарскія якасці і эмпатыю.

      Умовы:

      • Двухгадовае навучанне ў адным з 18 каледжаў UWC па ўсім свеце.
      • Больш за 80% адабраных кандыдат_ак атрымліваюць поўную або частковую стыпендыю.

      Дэдлайн падачы заявак: 5 кастрычніка 2026 года (14:00 GMT+3).

      Падрабязнасці і анлайн-анкета — па спасылцы.