Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

Адукацыя без рэгістрацыі і смс: бясплатныя курсы ад Гарварда, MIT, Yale

Памятаеце, як раней здавалася, што са з’яўленнем інтэрнэту мы даведаемся ўсё на свеце – бо ўся інфармацыя усяго ў адным кліку? Але яна хутка ператварылася ў візуальны шум, і шукаць нешта сапраўднае стала куды складаней. Мы сабралі для вас падборку бясплатных курсаў і матэрыялаў ад топавых універсітэтаў свету – каб зноў адчуць смак ад ведаў. Без алгарытмаў, якія  адцягваюць увагу – толькі вы і бязмежны свет, які хочацца зразумець. 

1. Эсэ ад Гарварда

Каб паступіць кудысьці за мяжу, найчасцей трэба напісаць эсэ. Але задачка з зорачкай палягае ў тым, што ў кожнай ВНУ свае ўяўленні аб ідэальных тэкстах. Таму так важна разумець, што падсвяціць у кожнай працы такога кшталту.

Прапануем вучыцца ў лепшых і паглядзець найлепшыя эсэ, якія пісалі самыя паспяховыя студэнты і студэнткі Гарварду. Бонус: спасылка вядзе на допіс у карыснай суполцы ў Тэлеграм! А тут можна знайсці бясплатныя курсы ад універсітэта.

2. Курсы ад Кембрыджа

Місія Кембрыджа – узбагачаць грамадства праз імкненне да адукацыі, навучання і даследаванняў на самым высокім узроўні. Супрацоўнічаючы з анлайн-платформай EdX, універсітэт дазваляе навучэнцам і навучэнкам з усяго свету атрымаць выгаду з гэтай прагі Кембрыджа да ведаў і адкрыццяў, даючы як мага большай колькасці людзей магчымасць выпрабаваць якасць Кембрыджскага адукацыі.

Таму на платформе ёсць шэраг курсаў па фінансах, навучанню, напісанню сцэнароў і розных іншых тэмах. Шукай сваё!

3. Khan Academy

Khan Academy – гэта амерыканская адукацыйная арганізацыя, створаная ў 2006 годзе. Яе мэта – стварыць набор анлайн-інструментаў, якія дапамагаюць навучаць студэнтаў і студэнтак.

Арганізацыя выпускае кароткія відэаурокі. На яе вэб-сайце таксама размешчаны дадатковыя практычныя практыкаванні і матэрыялы для выкладчыкаў. Можна вывучаць розныя тэмы на розных узроўнях, таму сумна не мусіць быць.

4. Курсы ад MIT

Масачусецкі тэхналагічны інстытут (MIT)  – адзін з самых выбітных універсітэтаў свету. Ён вядомы сваімі перадавымі навуковымі і тэхналагічнымі даследаваннямі і інавацыямі. Дзякуючы больш чым 2500 курсаў, якія ахопліваюць усе, ад літаратуры і філасофіі да інфарматыкі і інжынерыі, MIT OCW ператварыўся ў бясцэнны інструмент для студэнтаў ва ўсім свеце.

Курсы ахопліваюць шырокі спектр прадметаў, ад бізнесу і фінансаў да навукі і тэхналогій, даюць студэнтам магчымасць паглыбіць свае веды і развіць новыя навыкі. Курсы бясплатныя, але  студэнты і студэнткі маюць магчымасць купіць сапраўдны сертыфікат пасля іх заканчэння.

5. Курсы англійскай мовы ад British Council

Пасля заканчэння бясплатных курсаў можна за сімвалічную плату атрымаць сертыфікат, які стане выдатным дадаткам да рэзюмэ. Можна вучыцца культуры Вялікабрытаніі, навыкам здачы IELTS, англійскай мове для працы і Шэкспіру.

Ты будзеш вучыцца, праглядаючы відэа, слухаючы аўдыё, чытаючы артыкулы і праходзячы тэсты, а затым дзелячыся сваімі думкамі і ідэямі з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі з усяго свету. 

6. Курсы ад выкладчыкаў і выкладчыц Yale University 

Open Yale Courses дае бясплатны і адкрыты доступ да падборкі ўводных курсаў, якія чытаюць вядомыя выкладчыкі і выкладчыцы Ельскага ўніверсітэта. Мэта праекта – пашырыць доступ да адукацыйных матэрыялаў для ўсіх жадаючых вучыцца. Усе лекцыі былі запісаныя ў аўдыторыях Йеля і даступныя ў фармаце відэа, аўдыё і тэкставых транскрыптаў.