Пяць дробязяў, якія вырашаюць усё ў тваёй заяўцы на адукацыйныя праграмы
Калі ў чарговы раз вы завісаеце над пустой графой «Чаму менавіта вы павінны прыняць удзел у адукацыйнай праграме?», не спяшайцеся панікаваць. Мы зладзілі бліц-размову з мэнэджаркай, якая за кар’еру прагледзела больш за тысячу анкет (так, яна яшчэ жывая). Лавіце яе no-bullshit чэк-ліст, каб ваша заяўка ззяла і адразу трапляла ў поле зроку тых, хто прымае рашэнні.
1. Адрасат заяўкі
Не ўсе памятаюць, што чытаць заяўку будуць людзі, якія іх не ведаюць. Таму варта спрабаваць напаўняць яе такім чынам, каб усе адказы былі вычарпальнымі (але не надта вялікімі).
2. Імя і прозвішча
Варта пісаць яго карэктна. Без адруковак. На той мове, якая пазначана ў анкеце. Пераправер гэта двойчы. Смяяцца на гэтым пункце забаронена, нямала разоў я сустракала заяўкі з адрукоўкамі ці прозвішчам замест імя. Вядома, гэта адразу стварае не самае добрае першае ўражанне пра заяўку. З усімі здараецца, варта проста надзяляць гэтаму больш увагі.
3. Электронная пошта
Не на дамене mail.ru, tut.by, list.ru ці іншых рускіх ці беларускіх сервісах. Апроч этычных пытанняў, часта проста тэхнічна многія сервісы рассылак не працуюць з такімі даменамі, і ёсць рызыка, што ты проста не атрымаеш адказ.
Найлепшы варыянт – рабочы дамен ці дамен універсітэта. Калі іх няма, стары і просты @gmail.com выглядае цалкам прымальна (за выключэннем, калі перад ім не ідзе нешта кшталту seksykroshka ці antifeminist777).

4. Сацыяльныя сеткі
Яны мусяць быць! Адкрытымі, пакінутыя ў заяўцы спасылкай (і без лішніх лічбаў, якія часта дадаюцца пры капіяванні). Калі ты пакідаеш спасылкі праз @username ці проста літарамі, ёсць агромністая верагоднасць таго, што цябе не знайдуць. Дарэчы, акаўнт у тэлеграме – не спасылка на сацыяльную сетку.
Што рабіць, калі няма адкрытых сацыяльных сетак? Варта завесці хаця бы LinkedIn, калі ёсць план прымаць удзел у нейкіх праграмах, бо іначай ты губляеш нямала балаў і, імаверна, можаш не прайсці першасны этап верыфікацыі.
Памятай, што праз сацыяльныя сеткі ты можаш стварыць дадатковае ўражанне, але тут ужо ад цябе залежыць, ці будзе яно пазітыўнае. Параю яшчэ не даваць спасылкі на X (былы Twitter) ці Instagram, калі яны супер асабістыя ці закрытыя. Давай тыя, дзе паказваеш свае прафесійныя бакі і ззяеш на ўсю моц!
5. Матывацыя – усяму галава
Максімальна сканцэнтруйся на матывацыі, бо менавіта на яе звяртаюць увагу арганізатаркі і арганізатары, калі прымаюць рашэнне, ці залічваць цябе на праграму. Памятай, што ты канкуруеш з іншымі, таму ўважліва пачытай апісанне праграмы і яе блокі, дакладна акрэслі сваю матывацыю ў мінімум трох сказах без выкарыстання ChatGPT (гэта бачна – і заўжды!).
Запэўні, чаму менавіта цябе трэба залічыць на гэту праграму. Скарыстай гэты блок, каб дадаткова распавесці пра ўласны ўнікальны досвед і планы па тым, што будзеш рабіць з ведамі праграмы пасля яе завяршэння. Пакажы, што падумала / падумаў пра навучанне і вытраціла / вытраціў хаця бы пяць хвілін часу – і будзе поспех.

Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth 12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно 12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом 12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе 12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі 12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.



































