Конкурс Global Ideas Competition на паездку ў Швейцарыю
Вядомы St. Gallen Symposium запускае конкурс ідэй для маладых лідар:ак. Аўтар:кі лепшых работ атрымаюць поўнасцю аплачаную паездку на 56-ы сімпозіум у Швейцарыі, каб абмеркаваць глабальныя выклікі з 600 эксперт:камі з бізнесу, палітыкі і навукі, а тры лепшыя ідэі падзеляць паміж сабой прызавы фонд у 20 000 швейцарскіх франкаў.
Тэма года: «Што мы маглі б вырашыць, калі б змаглі дамовіцца?» Удзельні:цам трэба знайсці рэальную праблему, якая застаецца нявырашанай з-за адсутнасці кааперацыі, і прапанаваць навацарскі механізм партнёрства.
Для каго:
- студэнт:кі магістратуры, аспірантуры (PhD) або эквівалентных праграм любога ўніверсітэта свету;
- год нараджэння — 1997 і маладзейшы.
Што патрэбна для ўдзелу (на англійскай мове):
- Solution Brief (да 1000 слоў строга па шаблоне) — апісанне праблемы, доказнай базы і вашага рашэння, ацэньваецца поўнасцю ананімна; дазваляецца выкарыстоўваць ШІ, але гэта абавязкова трэба задэклараваць;
- Video Explainer — 3-хвілінны піч вашай ідэі.
Удзел бясплатны. Пераможцам (катэгорыя Leaders of Tomorrow) поўнасцю пакрываюць усе выдаткі на паездку на форум.
Дзе: Санкт-Гален, Швейцарыя
Калі: 27–29 красавіка 2027
Дэдлайн падачы заявак: 1 лютага 2027 (да 11:59 p.m. UTC-12)
Запоўніць заяўку разам са спампоўкай шаблона, каб змяніць будучыню ўжо сёння!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.