Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Бясплатная адукацыйная праграма і сертыфікат INSIDE LVMH

    Хочаце зазірнуць у індустрыю люксу знутры? LVMH запускае адукацыйны анлайн-курс пра яе фундаментальныя прынцыпы — 30 гадзін лекцый ад топ-менеджар:ак групы LVMH, галіновых эксперт:ак і прафесар:ак. Гэта магчымасць узмацніць рэзюмэ і падрыхтавацца да кар’ерных крокаў у сферы.

    Як наладжана навучанне:

    • праграма складаецца з 4 курсаў — 2 базавыя і 2 на выбар, доступ да модуляў адкрываецца паступова;
    • у канцы — фінальнае тэсціраванне; каб атрымаць іменны сертыфікат для рэзюмэ і LinkedIn, трэба набраць не менш за 70% правільных адказаў;
    • навучанне і ўсе матэрыялы — толькі на англійскай мове.

    Удзел абсалютна бясплатны. Для доступу да курса трэба загадзя стварыць акаунт на платформе INSIDE LVMH і прайсці спецыяльную рэгістрацыю на праграму.

    Дзе: анлайн (дыстанцыйна)
    Дэдлайн: 12 кастрычніка 2026 года (да 23:59 UTC)

    Зрабіце трэнд сваёй кар’ерай — стварыць акаўнт і зарэгістравацца!