Трэнінгавы курс Off Script: Through an Egyptian Lens у Каіры
Маладзёжная арганізацыя IRIS Egypt вядзе набор на 5-дзённы трэнінг пра візуальны сторытэлінг, фатаграфію і стварэнне эфектыўных лічбавых кампаній. Удзельні:цы навучацца ператвараць сацыяльныя ініцыятывы ва ўцягваючыя лічбавыя гісторыі і з нуля распрацуюць поўнавартасную кампанію для сацсетак.
Для каго:
- маладзёжныя работні:цы, стваральні:цы кантэнту і маладыя актывіст:кі, якія хочуць прапампаваць навыкі ў SMM і візуальных камунікацыях (усяго 12 месцаў);
- мерапрыемства і пляцоўка цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю.
Што ў праграме:
- выкарыстанне лічбавых медыя, фатаграфіі і сацсетак у маладзёжнай працы;
- планаванне і дызайн уцягваючага кантэнту з дапамогай даступных інструментаў;
- міжкультурны абмен і практычная распрацоўка поўнавартаснай аўдыторна-арыентаванай лічбавай кампаніі.
Увага: арганізатары не пакрываюць выдаткі на білеты, пражыванне і харчаванне — удзельні:цы аплачваюць іх самастойна, але каманда можа дапамагчы з пошукам жылля, харчаваннем і арганізацыяй экскурсій па запыце.
Дзе: Каір, Егіпет
Калі: 20–24 лістапада 2026
Дэдлайн падачы заявак: 5 лістапада 2026
Зарэгістравацца на трэнінг, каб атрымаць карысныя навыкі для будучых праектаў!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.