Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Арт-рэзідэнцыя PACT Zollverein у Германіі на 2027 год

    Праграма рэзідэнцый PACT Zollverein прапануе творчым спецыяліст:кам з усяго свету прастору для канцэнтраванай працы над уласнымі мастацкімі праектамі і пастаноўкамі. У цэнтры ўвагі — сам працэс стварэння і даследавання: фінальныя паказы ці выставы магчымыя, але не абавязковыя. Праграма падтрымліваецца Міністэрствам культуры і навукі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і разлічана на міждысцыплінарны абмен.

    Для каго: мастакі, мастачкі і культурныя дзеяч:кі з усяго свету, якія працуюць у сферах выканальніцкага мастацтва, кіно і відэаарта, лічбавых тэхналогій, сацыяльна-арыентаванага мастацтва і міждысцыплінарных практык.

    Заяўкі прымаюцца як ад індывідуальных удзельні:ц, так і ад каманд да 4 чалавек; анлайн-форма запаўняецца на англійскай мове.

    Умовы:

    • працягласць рэзідэнцыі — ад 3 да 6 тыдняў бесперапыннага знаходжання;
    • штотыднёвая стыпендыя на штодзённыя выдаткі для ўсіх удзельні:ц праекта (да 4 чалавек);
    • аплата транспартных выдаткаў у абодва бакі;
    • бясплатнае пражыванне (у тым ліку сямейныя і безбар’ерныя варыянты) і працоўная студыя плошчай ад 69 да 173 кв. м;
    • тэхнічнае абсталяванне і падтрымка каманды цэнтра.

    Дзе: Германія (PACT Zollverein)
    Калі: ад 3 да 6 тыдняў у перыяд са студзеня па ліпень 2027
    Дэдлайн падачы заявак: 28 верасня 2026 (23:59 CET)

    Запоўніць анлайн-заяўку і атрымаць прастору для рэалізацыі сваіх мастацкіх ідэй!