Вэбінар: як штучны інтэлект змяняе PhD-праграмы
Студэнт:кі магістратуры і аспірантуры ўсё часцей выкарыстоўваюць штучны інтэлект для пошуку літаратуры, напісання кода, падрыхтоўкі прэзентацый і аналізу навуковых артыкулаў. Пры гэтым існуе занепакоенасць, што празмерная апора на такія інструменты можа аслабіць тыя даследчыя навыкі, якія павінна фарміраваць акадэмічная адукацыя. Каманда кар’ернага развіцця часопіса Nature праводзіць гадзінны вэбінар, каб разабрацца ў перавагах і рызыках выкарыстання нейрасетак у даследаваннях.
Для каго: PhD-студэнт:кі, магістрант:кі, маладыя даследчы:цы, выкладчы:цы і ўсе, хто працуе з навуковымі тэкстамі і дадзенымі і хоча інтэграваць інструменты штучнага інтэлекту ў сваю практыку без страты якасці.
У праграме:
- агляд таго, як сучасныя PhD-праграмы адаптуюцца да тэхналагічных патрабаванняў будучага працоўнага асяроддзя;
- практычныя парады па выкарыстанні штучнага інтэлекту для паляпшэння даследчых навыкаў;
- дыскусія з трыма запрошанымі эксперт:камі пра баланс паміж новымі тэхналогіямі і захаваннем фундаментальных акадэмічных кампетэнцый;
- сесія пытанняў і адказаў (пытанні эксперт:кам можна даслаць загадзя пры рэгістрацыі).
Удзел бясплатны, працягласць сесіі — 60 хвілін.
Дзе: анлайн
Калі: 23 верасня, 15:00 BST (17:00 па Мінску)
Дэдлайн рэгістрацыі: да пачатку мерапрыемства
Зарэгістравацца на вэбінар і даслаць свае пытанні панэліст:кам!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.