Анлайн-семінар «Unfiltered Finance» па фінансавай граматнасці
Грошы застаюцца адной з галоўных крыніц стрэсу для моладзі і адначасова адной з самых складаных тэм для адкрытага абмеркавання. Сесія «Unfiltered Finance» прапануе паглядзець на фінансавую адукацыю праз прызму нефармальнага навучання: удзельні:цам не трэба быць фінансавымі эксперт:камі, каб стварыць бяспечную прастору і дапамагчы моладзі здабыць упэўненасць у сваёй эканамічнай будучыні.
Для каго: моладзевыя работні:цы, адукатар:кі, лідар:кі моладзевых ініцыятыў, менеджар:кі праектаў і ўсе, хто працуе з моладдзю. Папярэднія веды ў галіне фінансаў ці эканомікі не патрабуюцца.
У праграме:
- агляд бягучага эканамічнага кантэксту;
- рэальныя гісторыі і практычны досвед ад запрошаных эксперт:ак;
- канкрэтныя метады і інструменты для ўкаранення фінансавай адукацыі ў штодзённыя праекты;
- знаёмства з экасістэмай Youth@Work і магчымасцямі для будучых праектаў;
- час для абмену ідэямі і знаёмства з калегамі і каляжанкамі з усёй Еўропы.
Умовы: удзел бясплатны. Мерапрыемства доўжыцца 3 гадзіны і ўключае выступы эксперт:ак, інтэрактыўныя сесіі і пытанні-адказы.
Дзе: анлайн (Zoom)
Калі: 22 кастрычніка 2026, 13:00–16:00 CET
Дэдлайн рэгістрацыі: 11 кастрычніка 2026
Зарэгістравацца на семінар і атрымаць практычныя інструменты!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.