Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

    Бясплатны курс JS/Фронтэнд-распрацоўкі ад RS School

    Хочаце асвоіць фронтэнд-распрацоўку, але не гатовыя плаціць за курсы? RS School прапануе поўны курс JavaScript/Front-end на бясплатнай і адкрытай аснове — з тым самым падыходам, па якім вучыліся тысячы распрацоўшчыц і распрацоўшчыкаў да вас: сёння вучыцеся вы, а заўтра, можа, самі становіцеся наставні:цай для новай кагорты.

    Для каго: вучыцца можа кожны і кожная, незалежна ад узросту, занятасці і месца пражывання — важна толькі мець дастатковую базу ведаў да старту.

    Матэрыялы: усе адкрытыя ў публічным доступе на YouTube і GitHub.

    Сертыфікацыя: па завяршэнні курса выдаецца электронны сертыфікат. Для яго атрымання трэба выканаць усе заданні, скончыць фінальны праект і набраць не менш за 70% ад бала найлепшай студэнткі ці найлепшага студэнта курса.

    Мова: англійская, руская
    Дзе: анлайн
    Калі: старт курса — 6 верасня 2026
    Дэдлайн рэгістрацыі: 28 верасня 2026

    Праграму курса можна паглядзець тут, дакументацыю школы — тут!