Першы восеньскі Open Шкаф у OK16
19–20 верасня ў прасторы OK16 пройдзе першы восеньскі «Open Шкаф» — найбуйнейшы і самы вядомы рэгулярны гарадскі кірмаш і фестываль лакальнай культуры і свядомага спажывання ў Мінску. Па фармаце гэта сумесь дызайнерскай ярмаркі, вінтажнага базару, класічнага гаражнага распродажу і культурнага гарадскога ўікенда з музыкай, зонай харчавання і лекцыйнай праграмай.
Што чакае наведвальні:ц:
- восеньскія калекцыі ад лакальных дызайнер:ак;
- вінтаж і гаражны распродаж — рэчы з другіх рук у добрым стане;
- абмен рэчамі паміж удзельні:цамі без грошай;
- вінілавыя пласцінкі;
- фотакуткі для ўдалых кадраў;
- спецыяльная зона для хвосцікаў — можна прыходзіць з жывёламі;
- майстэрні для ўсіх узростаў;
- падарункі і зніжкі ад партнёраў кірмашу.
Арганізатары «Open Шкафа» кажуць пра сваё мерапрыемства проста: «Чакаем усіх, любім кожнага і кожную!»
Дзе: OK16, вул. Кастрычніцкая, 16/25
Калі: 19–20 верасня, 12:00–21:00
Уваход: свабодны
Далучайцеся да ўікенда і сачыце за абнаўленнямі!
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.