Вебінар «АІ і экалогія: адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту»
Ці ведаеце вы, колькі энергіі спажывае адзін запыт да ChatGPT? Што калі кожны ваш запыт да АІ пакідае след на планеце і адначасова можа яе ратаваць?
Штучны інтэлект усё глыбей уваходзіць у наша штодзённае жыццё, але ці задумваемся мы пра яго ўплыў на навакольнае асяроддзе? Ці ён толькі адмоўны? На гэтым вебінары вы разбярэце, што сапраўды кажуць лікі, як карыстацца АІ усвядомлена і эфектыўна, пачуеце экспертаў_к з галіны экалогіі і даведаецеся пра магчымасці, якія адкрывае Nierusz Natura для студэнтаў і студэнтак.
Якія будуць тэмы?
- Уплыў АІ на навакольнае асяроддзе. Вялікія моўныя мадэлі патрабуюць велізарных вылічальных рэсурсаў, як на этапе трэніроўкі, так і пры штодзённым выкарыстанні. Вы даведаецеся, кі рэальны экалагічны кошт мае гэтая тэхналогія, і адначасова разгледзіце, як АІ дапамагае вучоным і экалагічным арганізацыям у барацьбе з кліматычным крызісам.
- Eco-friendly промпты: як пісаць лепш. Дакладна сфармуляваны запыт — гэта не толькі лепшы вынік, але і меншая нагрузка на серверы. Навучыцеся фармуляваць промпты, якія працуюць з першага разу: менш паўтораў, менш энергіі, больш карысці.
- Магчымасці для студэнтаў і студэнтак. Даведаецеся пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці для студэнтаў і студэнтак з першых вуснаў ад старшыні кіраўніцтва фонда Nierusz Natura Уладзіміра Зуева і лідаркі моладзевай групы Coalition Clean Baltic Кацярына Еўсюковай.
Вэбінар адбудзецца двойчы — вы можаце выбраць зручны для вас час:
- 27 чэрвеня, 14:00 (Варшава) — Зарэгістравацца
- 29 чэрвеня, 19:00 (Варшава) — Зарэгістравацца
Удзел бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.
Чытай таксама
-
История Кати, побывавшей на пяти программах от Erasmus+Youth
12.11.2025 -
Google готов прокачать ваши навыки бесплатно
12.11.2025 -
Как не сойти с ума во время сессии? Разбиваем стереотипы с психологом
12.11.2025 -
От студента БГЭУ до PhD: путь белоруса к научной карьере в Европе
12.11.2025 -
Пяць прычын, чаму мне не спадабалася вучоба ў Швецыі
12.11.2025
Зараз абмяркоўваем гэта
Падпісвайся
на рассылку
«Хоць у Оксфард»
У рассылцы – важныя тэксты, меркаванні і ўнікальныя магчымасці, якія не гугляцца.