Знойдзена: 0 элементаў. Паспрабуй яшчэ раз.

Вебінар пра энергетычныя кааператывы 

Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэнергіі ў разы ніжэй за суседзяў, прыватных энергетычных сетак ствараць нельга, а тэрмін вяртання інвестыцый у АКЭ можа складаць больш за 15 гадоў.  На вебінары вы паспрабуеце дастасаваць мадэль энергетычнага кааператыва да беларускай рэчаіснасці з усімі яе абмежаваннямі і магчымасцямі.

Пра што будзе размова на вебінары: 

1. Беларускі кантэкст. Энергетычная залежнасць, субсідаваныя тарыфы і чаму гэта адначасова і бар’ер, і ілюзія бяспекі.

2. Тэхналогіі для супольнага выкарыстання. Ад агульнай шчападрабілкі для ацяплення катламі да сонечнага поля з агульнымі акумулятарамі — якія рашэнні рэальныя ўжо сёння.

3. Закон: што ёсць і чаго няма. Што зараз у беларускім заканадаўстве наконт ЭК — і ці магчыма, каб гэтая назва ўзнікла ў законе?

4. ТСЖ як патэнцыйны ЭК. Ці можна ператварыць існуючыя арганізацыі ў фактычны ЭК, дадаўшы напрыклад супольную фотавальтаіку на даху — без новай юрыдычнай формы?

5. Ці кааператыўныя мы ўжо? Правакацыйнае пытанне: калі прыкласці 7 кааператыўных прынцыпаў да беларускіх ТСЖ, суполак узаемадапамогі і сацыяльных ініцыятыў — магчыма, некаторыя ўжо кааператыўныя па духу?

6. Кааператыўны рух у Беларусі сёння. Вытворчыя кааператывы — як пажываюць, ці з’яўляюцца новыя? Найбольш вядомыя прыклады.

7. Рэалістычныя сцэнары. З чаго пачаць ствараць сваю энергетычную супольнасць — нягледзячы ні на што.

Калі: 28 мая, 19:30 па Мінску. 

Спасылка на сустрэчу.